BE RU EN

Арганізатары «Славянскага базару» не выплацілі ганарары

  • 22.04.2010, 15:26

Больш за 200 мільёнаў рублёў вінаватыя арганізатары «Славянскага базару ў Віцебску» беларускім і замежным аўтарам.

Арганізатары 18-га міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» да гэтага часу не выплацілі больш за Br200 млн аўтарскага ўзнагароджання, паведамілі «Інтэрфаксу» ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).

«Надта праблемная сітуацыя склалася з выплатай аўтарскага ўзнагароджання па выніках 18-га міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», - паведамілі ў цэнтры.

«Да цяперашняга часу арганізатары фестывалю не выплацілі больш за Br200 млн аўтарскага ўзнагароджання, якое належыць не толькі беларускім творцам, але і многім замежным аўтарам», - адзначылі ў цэнтры.

Зараз НЦІУ, сумесна з шэрагам зацікаўленых дзяржаўных ворганаў, прапрацоўвае шляхі магчымага рашэння дадзенага праблемнага пытання, каб мінімізаваць негатыўныя наступствы невыканання абавязкаў па выплаце аўтарскага ўзнагароджання і захаваць давер з боку аўтарскай супольнасці да фестывалю, падкрэслілі ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці.

Там таксама адзначылі, што на працягу 2009 года намаганнямі НЦІУ «забяспечанае паступленне аўтарскага ўзнагароджання ў памеры больш за Br5, 4 млрд, што на 5% больш, чым у 2008 годзе.

Апошнія навіны