BE RU EN

Менскія ўлады не гатовыя будаваць мячэць

  • 6.04.2010, 15:37

Будаўніцтва мячэці ў Менску адкладаецца з прычыны «неапраўданага размаху праекта».

Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі прэс-сакратар Апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Міхаіл Рыбакоў, перадае БелТА.

«Сталічная мячэць, як паказвае практыка, была задумана з размахам больш маштабным, чым рэальныя магчымасці і патрэбы мусульман, якія жывуць у Менску, - растлумачыў Міхаіл Рыбакоў. - Відаць, маштабы гэтага культавага будынка, якое ўжо будуецца па вуліцы Грыбаедава, апынуліся завышанымі».

Як следства - будаўніцтва саборнай мячэці ў Менску доўгі час не можа завяршыцца.

«Дзяржава, вядома, не вітае доўгабудаў. Аднак яна не хоча ствараць прэцэдэнт, беручы на сябе клопат аб будаўніцтве мячэці», - сказаў Міхаіл Рыбакоў.

Адзначым, што ў Беларусі дзейнічае 6 культавых будынкаў мусульман, з іх 4 - у Гарадзенскай вобласці.

Апошнія навіны