Курс даляра - 2990
- 14.05.2010, 15:08
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 14 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра павялічыўся на 4 рублі і склаў 2990 рублёў.
Курс расейскага рубля знізіўся на 0,52 рубля да 99,48 беларускага рубля за адзін расейскі, еўра знізіўся на 33 рублі і склаў 3747 рублёў, паведамляе АФН.
У адносінах да валютнага кошыка беларускі рубель умацаваўся на 0,43% у параўнанні з папярэднім значэннем: сёння кошт кошыка склаў 1036,81 рубля супраць 1041,24 рубля ў чацвер.
З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 0,05%, да даляра - на 4,44%, да еўра ўмацаваўся на 8,74%, да расейскага рубля знізіўся на 5,09%.
На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют усталяваны ў межах плюс / мінус 10%.