BE RU EN

Вікторыя Азаранка застаецца на 11-й пазіцыі ў рэйтынгу WTA

  • 17.05.2010, 11:22

17 траўня быў апублікаваны абноўлены рэйтынг WTA. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка засталася ў ім на 11-м месцы, як і тыдзень таму.

Вольга Гаварцова працягвае набіраць рэйтынгавыя балы і ўзнімацца ў рэйтынгу. У цяперашні час яна размяшчаецца на 38-й пазіцыі, паведамляе «Прэсбол». Тыдзень таму Гаварцова была 41-й.

З іншых нашых тэнісістак Дар'я Кустава — 142-я, Анастасія Якімава — 145-я, Кацярына Дзегалевіч — 177-я.

Апошнія навіны