Маладэчна памятае пра палітвязняў (Фота)
- 17.05.2010, 12:01
Улёткі з інфармацыяй пра палітвязняў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенку былі распаўсюджаныя 16 траўня ў Маладэчне.
Акцыю, прысвечаную Дню беларускай салідарнасці, правялі актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».
Некалькі сотняў улётак з інфармацыяй пра вынікі суда над палітвязнямі з'явіліся ў цэнтры горада, у раёне вакзала, рынку, на прыпынках грамадскага транспарту і ў іншых людных месцах, паведамляе сайт «Еўрапейская Беларусь».