BE RU EN

Беларускі амбасадар пакуль не збіраецца ў Бішкек

  • 21.05.2010, 14:05

У той жа час Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Кыргызстана ў Беларусі Ішэнкуль Балджурава завяршыла камандзіроўку ў Бішкек і вярнулася ў Менск.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у кіргізскай амбасадзе.

«Амбасадар вярнулася ў Менск і прыступіла да выканання сваіх абавязкаў», - адзначыў прадстаўнік амбасады.

Як заявіў агенцтву прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, «у міністэрстве замежных спраў пазітыўна ўспрынялі вяртанне амбасадара Кыргызстана». «Гэта, безумоўна, добры канал для дыялогу, ён будзе спрыяць лепшаму ўзаемаразуменню паміж бакамі», - адзначыў прэс-сакратар беларускага МЗС.

Пры гэтым ён удакладніў, што амбасадар Беларусі ў Кыргызстане Віктар Дзенісенка па-ранейшаму знаходзіцца ў Менску.

Раней Савіных заяўляў, што ад’езд беларускіх дыпламатаў з Кыргызстана «з'яўляецца часовай мерай, якая звязаная, паўтараю, выключна з фізічнай пагрозай жыцця і здароўя нашых дыпламатаў у Бішкеку». Па яго словах, «пагроза зыходзіць ад экстрэмісцкіх элементаў, якія знаходзяцца па-за якім-небудзь кантролем».

Савіных заявіў, што беларускія дыпламаты «вернуцца да выканання сваіх службовых абавязкаў у Кыргызстане адразу ж, як толькі там нармалізуецца абстаноўка». «Падкрэсліваю: гэта рашэнне не звязана ні з якімі іншымі фактарамі, акрамя меркаванняў бяспекі», - сказаў прэс-сакратар МЗС.

Апошнія навіны