Дэфіцыт бюджэту склаў 1,3 трлн рублёў
- 24.05.2010, 9:16
Дэфіцыт бюджэту краіны за студзень-красавік 2010 года склаў 1,3 трлн. рублёў (каля 430 мільёнаў даляраў ЗША), паведамляе Міністэрства фінансаў Беларусі.
Па выніках года дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту можа скласці 3,6 трлн рублёў (1,2 мільярда даляраў ЗША), піша TUT.BY.
Даходы за чатыры месяцы 2010 года склаліся ў суме 9,2 трлн рублёў, ці 25,8% гадавога плану. Падатку на прыбытак паступіла 1 трлн рублёў (28,6%). За студзень-красавік 2010 года ў рэспубліканскі бюджэт паступіла ПДВ на суму 3,1 трлн рублёў (24,8%). Акцызы склалі 1,2 трлн рублёў (26,7%). Падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці паступілі на суму 2,1 трлн рублёў (21,2%).
Па стане на 1 траўня 2010 года сума даўгоў плацельшчыкаў перад бюджэтам склала 98,1 млрд рублёў, што на 39,4 млрд рублёў больш у параўнанні з 1 студзеня 2010 года.
Расходы рэспубліканскага бюджэту за студзень-красавік 2010 года склалі 10,5 трлн рублёў, ці 26,7% гадавога плану. З іх на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) накіравана 1,9 трлн рублёў (30,5% гадавога плану), нацыянальнай эканомікі - 3,6 трлн рублёў (27,8%), расходы на агульнадзяржаўную дзейнасць склалі 3,7 трлн рублёў (23,6 %).