Курс даляра дасягнуў 3000 рублёў
- 25.05.2010, 12:45
Па выніках таргоў 25 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра вырас на 5 рублёў і дасягнуў сімвалічнай адзнакі ў 3000 рублёў.
Курс расейскага рубля зменшыўся на 1,55 рубля да 95,45 беларускага рубля за адзін расейскі. Курс еўра знізіўся на 74 рублі і склаў 3673 рублі, піша АФН.