BE RU EN

Эксперты: самалёт Качынскага, які разбіўся быў спраўны

  • 4.05.2010, 17:58

Спецыялісты Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта не маюць заўваг па працы тэхнікі падчас палёту самалёта Ту-154М, які разбіўся пад Смаленскам.

«Працоўнай групай па расшыфроўцы бартавых самапісцаў працягваецца аналіз запісаў параметраў палёту, зафіксаваных аварыйным і эксплуатацыйных параметрычнымі рэгістратарамі. Вынікі работы інжынерна-тэхнічнай падкамісіі абмеркаваныя з польскімі экспертамі. Заўваг па працы тэхнікі ў палёце не было», - цытуе паведамленне камісіі NEWSru.com.

Цяпер расейскія і польскія спецыялісты праводзяць апытанне прыбыўшых у МАК камандзіра эскадрыллі і камандзіра экіпажа самалёта Як-40 Рэспублікі Польшча, які здзейсьніў пасадку на аэрадроме Паўночны ў Смаленску перад катастрофай самалёта Ту-154М.

Акрамя таго, працягваецца праца па ацэнцы функцыянавання радыётэхнічнага і светасігнальнага абсталявання аэрадрома па выніках зробленага аблёту самалётам-лабараторыі.

Таксама рабочай групай па расшыфроўцы запісаў самапісцаў і польскімі экспертамі працягваецца праслухоўванне унутрыкабінных перамоваў членаў экіпажа самалёта Ту-154М, зафіксаваных бартавым гукавым аварыйным самапісцам.

«Частка зафіксаваных галасавым самапісцам фраз, дадаткова атрыманых дзякуючы ачыстцы запісы ад шумоў з дапамогай спецыяльнай апаратуры, падлягае дадатковай ідэнтыфікацыі», - адзначаецца ў паведамленні камісіі.

Прадстаўнікі МАК і польскія спецыялісты адправіліся ў ЗША для правядзення сумесных з Бюро па бяспецы на транспарце ЗША (NTSB) даследаванняў захаваўшыхся сістэм ранняга папярэджання блізкасці зямлі (TAWS) і бартавой навігацыйнай сістэмы (GNSS) самалёта Ту-154М.

Нагадаем, польскі ўрадавы Ту-154 разбіўся раніцай 10 красавіка. На ім кіраўнік Польшчы разам з афіцыйнай дэлегацыяй ляцеў у Катынь для ўдзелу ў мемарыяльных мерапрыемствах. Загінулі ўсе 96 чалавек, якія знаходзіліся на борце: 88 пасажыраў і 8 членаў экіпажа.

Апошнія навіны