Беларускія хакеісты прайгралі чэхам
- 7.05.2010, 9:07
Зборная Беларусі па хакеі правяла заключны кантрольны матч перад чэмпіянатам свету, які пройдзе ў Германіі з 7 па 23 траўня.
6 траўня ў Празе каманда Эдуарда Занкаўца з лікам 2:5 (0:0, 0:1, 2:4) саступіла зборнай Чэхіі.
Шайбы закінулі: 0:1 — Марэк Квапіл (24.14, у большасці, асістэнты — Якуб Ворачэк, Ян Марэк), 0:2 — Пётр Губачэк (41.02, асістэнты — Ян Марэк, Якуб Ворачэк), 1:2 — Сяргей Дэмагін (46.56, пас — Дзмітры Мялешка), 2:2 — Міхаіл Стэфановіч (50.19), 2:3 — Пётр Вампала (50.37, асістэнты — Ангел Крстэў, Іржы Навотны), 2:4 — Пётр Губачэк (52.39, асістэнты — Ян Марэк, Якуб Ворачэк), 2:5 — Раман Чэрвенка (56.31, у большасці, асістэнты — Міраслаў Блацяк, Якуб Клепіш), перадае БелаПАН.
Вароты гасцей абараняў Андрэй Мезін. На матчы прысутнічала 7.918 гледачоў, паведамляе sport.cz.
29 і 30 красавіка беларускія хакеісты двойчы прайгралі ў Рызе латышам (2:3 і 1:2).
Зборная стартуе на чэмпіянаце свету 9 траўня матчам супраць Казахстана.