Улады павялічваюць тарыф на транзіт нафтапрадуктаў
- 7.05.2010, 12:30
З 1 ліпеня 2010 года тарыф на транзіт нафтапрадуктаў у Беларусі павялічваецца на 12,7%.
Згодна з пастановай Мінэканомікі ад 29 красавіка 2010 г. №79 тарыф на транспартыроўку нафтапрадуктаў па магістральных трубаправодах складзе 1,60 даляра ЗША за тону нафтапрадуктаў, перамешчаных на адлегласць 100 км, перадае АФН.
Папярэдняе падвышэнне тарыфаў было праведзенае з 1 студзеня 2010 года на 4,4% да 1,42 даляра ЗША.