BE RU EN

Даляр зноў даражэй за 3.000 рублёў

  • 1.06.2010, 12:49

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 1 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра абнавіў гістарычны максімум.

Даляр дасягнуў 3003 рублёў, павялічыўшыся на 5 рублёў у параўнанні з папярэднім значэннем. Ранейшы максімум складаў 3002 рубля і быў зафіксаваны 25 сакавіка бягучага года, паведамляе АФН.

Курс расейскага рубля знізіўся на 0,94 рубля да 96,65 беларускіх рублёў за адзін расейскі. Курс еўра знізіўся на 28 рублёў і склаў 3662 рубля.

Апошнія навіны