BE RU EN

Кардынал Свёнтэк ідзе на папраўку

  • 1.06.2010, 12:52

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі на пенсіі, апостальскі адміністратар Пінскай епархіі кардынал Казімір Свёнтэк пасля аперацыі праходзіць рэабілітацыйны перыяд.

«Кардынал Свёнтэк, якому больш за 10 дзён таму зрабілі аперацыю, ідзе на папраўку. Ён праходзіць рэабілітацыйны перыяд. Самаадчуванне кардынала добрае, настрой бадзёры», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» у аўторак адказны за СМІ пры сакратарыяце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі ксёндз Аляксандр Амяльчэня.

«Побач з кардыналам, які праходзіць лячэнне ў НДІ траўматалогіі і артапедыі, заўсёды знаходзяцца семінарысты Пінскай семінарыі. Яны яму дапамагаюць», - распавёў ксёндз Амяльчэня, дадаўшы, што «беларускія каталікі моляцца за найхутчэйшае выздараўленне кардынала Свёнтэка».

Як раней паведамляла агенцтва са спасылкай на ксяндза Амяльчэню, 20 траўня кардынал быў шпіталізаваны ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі з пераломам шыйкі бядра.

Суразмоўца агенцтва распавёў, што «кардынал атрымаў пералом шыйкі бядра, калі ў сябе дома ў Пінску зачапіўся за канапу». На наступны дзень яму зрабілі аперацыю, якая прайшла паспяхова, удакладніў суразмоўца агенцтва.

Кардыналу Свёнтэку ў 2009 годзе споўнілася 95 гадоў, ён з'яўляецца адным з найстарэйшых у свеце іерархаў. Кардынал Свентэк больш за 15 гадоў узначальваў РКЦ у Беларусі.

Апошнія навіны