BE RU EN

Byfly «ліхаманіць» з-за змены білінгу?

  • 16.06.2010, 14:26

У апошнія дні шмат хто з карыстальнікаў byfly сутыкнуўся з агульным пагаршэннем якасці доступу ў інтэрнэт праз byfly.

У сувязі з абнаўленнем білінгавай сістэмы byfly магчымыя часовыя нязручнасці, паведамляе прэс-служба РУП «Белтэлекам», якое падае доступ у інтэрнэт пад гэтай гандлёвай маркай, перадае Electroname.com.

Цяжкасці ўзнікаюць пры працы з асабістым кабінетам. У цяперашні момант могуць узнікаць перабоі з доступам у асабісты кабінет, некарэктна адлюстроўвацца персанальныя дадзеныя карыстальнікаў і адсутнічае доступ да дэталізаванай статыстыкі.

«Фінансавая інфармацыя пра стан асабовага рахунку адлюстроўваецца карэктна», адзначылі ў прэс-службе кампаніі.

Праца асабістага кабінета і яго функцыяў будзе адноўленая ў найбліжэйшыя дні.

Апошнія навіны