У Менску сутыкнуліся маршрутка і тралейбус (Фота)
- 21.06.2010, 12:58
Лабавое сутыкненне маршруткі і тралейбуса адбылося раніцай на вуліцы Мірашнічэнкі.
Кіроўца маршрутнага таксі з невядомых пакуль прычынаў выскачыў на сустрэчную, паведамляе партал interfax.by.
Як распавяла старэйшы інспектар па агітацыі і прапагандзе ДАІ Савецкага раёна РУУС Менска Марыя Д'якава, ДТЗ адбылося ў 9 гадзінаў 17 хвілінаў каля дома № 55.
Кіроўца маршруткі дастаўлены ў шпіталь. Вядома, што ёсць пацярпелыя сярод пасажыраў.