Хворыя на туберкулёз абвясцілі галадоўку
- 24.06.2010, 15:02
У Ваўковічах пад Дзяржынскам пацыенты шпіталя закрытага тыпу, дзе лечацца хворыя на туберкулёз, абвясцілі галадоўку.
Пацыенты патрабуюць ад адміністрацыі ўстановы стварыць для іх нармальныя ўмовы.
Галадоўцы кажуць, што прычынай сённяшняй акцыі сталі ўчорашнія паводзіны адміністрацыі шпіталя, калі хворых зачынілі ў пакоі, дзе знаходзіцца бытавое абсталяванне. Адзін з галадоўцаў паведаміў «Радыё Свабода», што канфлікт доўжыцца даўно, а ўчора міліцыянты збілі некалькі чалавек. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.
Хворыя кажуць, што іх пазбаўляюць магчымасці набыць неабходныя сродкі асабістай гігіены, пазбаўляюць прагулак і абмяжоўваюць перасоўванне па тэрыторыі.