BE RU EN

Палітжаўнера Андруся Цянюту пасадзілі на гаўпвахту

  • 29.06.2010, 10:13

Актывіста «Маладога фронту» Андруся Цянюту, які служыць у Віцебску ў паветрана-дэсантных войсках, пакаралі за «парушэнні падчас нясення службы».

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў лідэр моладзевай арганізацыі Зміцер Дашкевіч. Ён распавёў, што раней Цянюту пагражалі збіццём, калі ён не спыніць размаўляць на беларускай мове і выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю.

Пакуль невядома, колькі сутак Цянюта правядзе пад вартай. Невядомай застаецца і дакладная фармулёўка загада аб арышце маладафронтаўца.

Нагадаем, што медыкі прызналі Цянюту непрыдатным да вайсковай службы з прычыны плоскаступнёвасці і скаліёзу 2 ступені. Аднак ваенкамат перанакіраваў моладзевага актывіста на новае абследаванне, і абласны клінічны шпіталь панізіў яму ступень скаліёзу.

Андруся Цянюту неаднаразова прысуджалі да штрафаў і адміністрацыйных арыштаў за яго палітычную дзейнасць. У траўні 2009 года разам з іншымі моладзевымі актывістамі ён трымаў галадоўку салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Уладзімірам Асіпенкам.

Адзначым, што супраць моладзевых актывістаў у Беларусі з 2008 года дзейнічае так званы «палітычны прызыў».

Апошнія навіны