У Віцебску апаганілі помнік Яну Паўлу II
- 30.06.2010, 12:01
У ноч на 29 чэрвеня ў Віцебску быў пашкоджаны помнік Папе Рымскаму Іаану Паўлу II. Невядомыя вандалы адламалі ад скульптуры посах і кісць рукі.
Паводле папярэдніх дадзеных, помнік апаганілі двое маладых людзей. Аб затрыманні вандалаў інфармацыі пакуль не паступала, паведамляе «Беларускі партызан».
Помнік Яну Паўлу II быў усталяваны ў Віцебску ў 2008 годзе. Вышыня скульптуры разам з пастаментам, паводле інфармацыі «Інтэрфакса», складае 4,5 метра. Адкрыццё помніка было прымеркавана да 30-годдзя з дня абрання Яна Паўла II на папскі прастол.
Першы помнік Яну Паўлу II у Беларусі ўсталявалі ў 2005 годзе ў вёсцы Мосар Віцебскай вобласці, каля касцёла Святой Ганны. Гэта адбылося праз некалькі месяцаў пасля смерці пантыфіка.