«Белтэлекам» знізіў кошты для правайдэраў у 2 разы
- 30.06.2010, 17:33
РУП «Белтэлекам» апублікавала на сваім сайце новыя тарыфы на паслугі доступу да сеткі Інтэрнэт.
Новыя тарыфы тычацца нацыянальных пастаўшчыкоў паслуг Інтэрнэт, юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў з гарантаванай паласой прапускання. Кошт канала для другасных інтэрнэт-правайдэраў зніжаны ў 2 разы. Напрыклад, канал у 1 Мбіт / сек зараз замест 416 каштуе 208 даляраў (без уліку ПДВ), паведамляе Electroname.com.
Такім чынам манапаліст выканаў абяцанне і з 1 ліпеня знізіў кошт канала. Нагадаем, пагадненне аб зніжэнні кошту доступу ў Інтэрнэт для інтэрнэт-правайдэраў было падпісана 22 чэрвеня паміж «Белтэлекамам» з аднаго боку і асацыяцыяй «Белінфакам» і «Тэлекамунікацыйным галіновым саюзам» з другога. Наступнае паніжэнне на 50% прадугледжана 1 лістапада 2010 года.