Даляр ізноў падаражэў – да 3010 рублёў
- 4.06.2010, 14:15
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 4 чэрвеня на біржы курс даляра ЗША павялічыўся на 5 рублёў, другі дзень запар абнавіўшы гістарычны максімум.
Курс расейскага рубля знізіўся на 0,39 рубля да 96,88 беларускіх рублёў за адзін расейскі.
Курс еўра знізіўся на 24 рубля і склаў 3665 рублёў, паведамляе АФН.