BE RU EN

Курс даляра абнавіў гістарычны максімум

  • 1.07.2010, 15:59

Курс даляра ЗША па выніках мінулых 1 ліпеня біржавых гандляў вырас на 3 рублі і склаў 3023 рублі.

Па дадзеных Беларускай валютна-фондавай біржы, у гандлях далярам удзельнічала 23 банкі. Аб'ём пагадненняў склаў 28 млн. 238 тыс. (попыт - 28 млн. 336 тыс., прапанова - 5 млн. 668 тыс.), паведамляе БелаПАН.

У гандлях расейскім рублём удзельнічала 25 банкаў. Курс знізіўся на 0,25 рубля да 96,37 рублёў. Аб'ём гандляў склаў 295 млн. 805 тыс. расейскіх рублёў (попыт - 186 млн. 963 тыс., прапанова - 295 млн. 805 тыс.).

У гандлях еўра прынялі ўдзел 26 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 13 млн. 438 тыс. (попыт - 13 млн. 444 тыс., прапанова - 7 млн. 445 тыс.), а курс вырас на 7 рублёў да адзнакі 3697 рублёў за еўра.

У адносінах да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расейскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,01% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1025,09 рублёў супраць 1025,01 рублёў днём раней.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка ўмацаваўся на 1,08%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 5,59%, да расейскага рубля знізіўся на 1,81%, да еўра - умацаваўся на 9,95%.

Апошнія навіны