Крымінальная справа супраць Тэрэсы Собаль зноў спыненая
- 12.07.2010, 12:28
Справа супраць старшыні Івянецкага аддзялення непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў спыненая за адсутнасцю ў яе справе складу злачынства.
З Тэрэсы Собаль знятыя ўсе абвінавачанні. Следства прызнала, што яна ні ў чым не вінаватая і ніякіх злачынстваў на пасадзе дырэктара Польскага дома не здзяйсняла, паведамляе «Радыё Свабода».
Следства падазравала Тэрэсу Собаль, згодна з часткай 2 артыкула 210 Крымінальнага кодэкса, у «злоўжываньні службовым становішчам»: у 2004 годзе яна атрымала грашовую дапамогу ад кіраўніцтва СПБ - 600 тысяч рублёў.
Нагадаем, што паміж уладамі Польшчы і Беларусі шмат гадоў доўжыцца канфлікт з-за парушэння правоў беларускіх палякаў. Раскол у Саюзе палякаў Беларусі адбыўся ў 2005 годзе. З тых часоў у краіне фактычна існуе два Саюзы палякаў - афіцыйны, зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Беларусі, і неафіцыйны, які падтрымліваюць улады Польшчы і які падвяргаецца рэпрэсіям з боку беларускіх уладаў.