BE RU EN

Прысуд царкве «Новае жыццё» пакінулі ў сіле

  • 12.07.2010, 13:38

Царква была прызнаная вінаватай у забруджванні навакольнага асяроддзя і аштрафаваная на 8.750.000 рублёў.

Вярхоўны суд пакінуў у сіле рашэнне суду Маскоўскага раёна сталіцы. Пра гэта гаворыцца ў пастанове за подпісам намесніка старшыні Вярхоўнага суду Валерыя Калінковіча, якая 12 ліпеня паступіла ў офіс рэлігійнай абшчыны, паведаміў БелаПАН юрыст царквы Сяргей Луканін. Па яго словах, у пастанове адзначаецца, што ў Вярхоўнага суду няма падстаў для задавальнення нагляднай скаргі царквы.

Як адзначыў юрыст, адміністрацыйны працэс, узбуджаны судом Маскоўскага раёна ў канцы лютага па зыску Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, напрамую звязаны з гаспадарчай справай, якую з 12 траўня разглядае гаспадарчы суд сталіцы па пазове гарадскога экалагічнага ведамства.

Яго супрацоўнікі ў канцы мінулага года знайшлі сляды нафтапрадуктаў у спробах, узятых на праезжай частцы дарогі ля будынка царквы, і інтэрпрэтавалі гэта як забруджванне навакольнага асяроддзя. Як сцвярджаюць прадстаўнікі царквы, пры адборы проб грунта не прысутнічалі панятыя і сябры суполкі. Тэрыторыя вакол царквы раней выкарыстоўвалася калгасам імя Калініна для сельгасвытворчасці, а затым на ёй размяшчалася несанкцыянаваная звалка прамысловых адходаў з остовамі і рухавікамі аўтамабіляў.

Апошнія навіны