«Барселона» прапануе Глеба «Сандэрлэнд» і «Астан Віле»
- 14.07.2010, 9:47
Гішпанская «Барселона» мае намер растацца з беларускім паўабаронцам Аляксандрам Глебам.
Як паведамляе The People, 29-гадовы футбаліст не ўваходзіць у планы галоўнага трэнера клуба Хасэпа Гвардыёлы, перадае TUT.by.
Кіраўніцтва «Барсы» ужо зрабіла прапанову аб куплі Глеба ангельскім клюбам «Астан Віла» і «Сандэрлэнд». Беларус, які правёў апошні сезон у «Штутгарце» беларус ацэньваецца ў 7 млн фунтаў. Праўда, іспанцы гатовыя знізіць цану і да 4 мільёнаў. Адной з перашкод пераходу Глеба можа стаць высокая зарплата футбаліста.