BE RU EN

Менскае «Дынама» разграміла эстонскі «Калеў»

  • 16.07.2010, 9:32

Менскае «Дынама» выйграла з лікам 5:1 у эстонскага «Калева» у першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раунда Лігі Еўропы.

Мячы забілі: у гаспадароў - Сазанкоў (12, 33), Пуціла (60), Рэкіш (87), Чухлей (90 +2), у гасцей - Колеў (79).

Склад «Дынама»: Гарбуноў, Драгун, Страхановіч (Куган, 81), Сазанкоў (Мацвеенка, 61), Кандрацьеў, Пуціла, Рэкіш, Верацеі, Мартыновіч (капітан), Булойчык (Чухлей, 46), Мараховскі.

Адказная сустрэча пройдзе 22 ліпеня ў Таліне, паведамляе БелаПАН.

Як паведамлялася раней, жодзінскае «Тарпэда» адыграла ў Бялградзе ўнічыю 2:2 з мясцовым АФК. Сёння праходзіць таксама матч «Стабек» (Нарвегія) - «Дняпро» (Магілёў).

Напярэдадні ў першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў БАТЭ выйграў у ісландскага «Хабнарфьордюра» з лікам 5:1.

Апошнія навіны