BE RU EN

Палітвайскоўцу Андрусю Цянюту пагражаюць крымінальнай справай

  • 19.07.2010, 15:38

У войску маладафронтаўцу Андрусю Цянюту пагражаюць крымінальнай справаю за абразу дзяржаўных сімвалаў і прэзідэнта Беларусі.

У сваім сшытку па ідэалагічнай працы Цянюта занатаваў, што сапраўднымі нацыянальнымі сімваламі Беларусі з'яўляюцца гістарычныя бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня". Як паведамляе «Еврорадио», юнак пазначыў таксама, што лічыць уладу Лукашэнкі нелегітымнай.

Палкоўнік Павел Пішчулаў выпісаў юнаку за гэта тры нарады па-за чаргой, прыгразіў пракурорскім папярэджаннем і крымінальнай адказнасцю за абразу прэзідэнта і дзяржаўных сімвалаў Беларусі.

На думку Цянюты, аніякай абразы не было. Публічна ён нікога не зневажаў, а запісанае ў сшытку не мае нічога абразлівага і не можа трапляць пад крымінальную адказнасць.

Апошнія навіны