BE RU EN

Праляскоўскі раіць чыноўнікам не заводзіць персанальныя старонкі ў інтэрнэце

  • 23.07.2010, 9:49

"…у любой краіне выказванне высокапастаўленага чыноўніка - фактычна афіцыйная пазіцыя адпаведнага ведамства»,- патлумачыў ён.

Міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі не бачыць мэтазгоднасці ў стасунках беларускіх чыноўнікаў у прыватным парадку з вэб-карыстальнікамі па аналогіі з замежнымі палітыкамі, піша АФН .

Разам з тым ён прызнаў, што беларускія чыноўнікі менш публічныя, чым іх калегі ў постсавецкіх краінах.

"У параўнанні са сваімі заходнімі калегамі нашыя міністры менш публічныя. Такія чыноўныя традыцыі ў шмат якіх краінах СНД", - сказаў міністр.

У гэтай сувязі ён заклікаў чыноўнікаў не ўцякаць ад камераў і мікрафонаў, што зрэшты зусім не змяняе сітуацыі: большасць беларускіх чыноўнікаў даўно не бегаюць ад журналістаў – яны папросту адмаўляюцца адказваць на пытанні ці даваць каментары.

Апошнія навіны