BE RU EN

Знойдзены драўляны «блізнец» Стоўнхэнджа (відэа)

  • 23.07.2010, 10:20

Новае старажытнае капішча знайшлі археолагі непадалёк ад знакамітага ангельскага Стоўнхэнджа.

Знойдзенае збудаванне ўяўляе з сябе два выкапаныя ў зямлі колы. Навукоўцы лічаць што, у старажытнасці ў іх былі ўстаўлены бярвёны, перадае НТВ.

Капішча размешчанае ў кіламетры ад Стоўнхэнджа — кола гіганцкіх камянёў, якое з'яўляецца найстаражытнейшым з захаваных падобных будынкаў у Еўропе. Лічыцца, што Стоўнхэндж быў створаны чатыры з паловай тысячы гадоў таму. Дагэтуль спецыялісты спрачаюцца пра яго прызначэнне, але большасць сыходзіцца на тым, што гэта храм.

http://www1.ntv.ru/swf/vp.swf?link=http://www.ntv.ru/vi199582/&id=199582&num=1

Апошнія навіны