З 1 верасня ў школах будуць вучыць праваслаўнай культуры
- 26.07.2010, 10:39
Праграма курсу прайшла ўсе неабходныя ўзгадненні, у тым ліку ў Нацыянальным інстытуце адукацыі і ў Мінадукацыі.
З новага навучальнага года ў сістэме сярэдняй адукацыі Беларусі з 1 па 11 класы будзе ўведзеная навучальная праграма факультатыўных заняткаў «Асновы праваслаўнай культуры. Праваслаўныя святыні ўсходніх славянаў», паведамляе сайт sobor.by.
Такая праграма, якая ахоплівае ўвесь перыяд адукацыі ў школе, уводзіцца ўпершыню. Заняткі па ёй не з'яўляюцца абавязковымі.