BE RU EN

Праваабаронцы вітаюць амністыю Яўгена Якавенкі

  • 29.07.2010, 10:21

Праваабаронцы вітаюць амністыю Яўгена Якавенкі і патрабуюць гарантыяў для яго.

Вязень сумлення Якавенка па амністыі вызвалены ад крымінальнай адказнасці. Яму быў прысуджаны 1 год абмежавання волі за «ухіленне ад вайсковай службы», перадае «Радыё Свабода».

Вызваленне Якавенкі з'яўляецца пазітыўным крокам, аднак дагэтуль няма альтэрнатыўнай службы ў Беларусі. Гэта азначае, што малады чалавек можа быць ізноў прызваны ў армію. Даследчыкі «Міжнароднай Амністыі» лічаць, што ўлады павінны забяспечыць права Яўгена Якавенкі на адмову ад вайсковай службы, каб ён ізноў не быў пакараны за свае перакананні.

Апошнія навіны