BE RU EN

Беларусь будзе прадаваць Расеі збожжа па высокіх коштах

  • 29.07.2010, 10:42

Пра тое, што кошт на збожжа будзе «велізарны», заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Як заявіў у сераду, 28 ліпеня, у Менску намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Васіль Паўлоўскі, калі ад Расеі паступіць прапанова аб закупцы беларускага збожжа, яна абавязкова будзе разгледжаная ў міністэрстве, паведамляе REGIONS.RU.

Пакуль Масква не звярталася да Менска з просьбай аб закупках, але Аляксандр Лукашэнка не сумняецца ў тым, што такая просьба паступіць. Яшчэ 16 ліпеня беларускі кіраўнік, аддаючы загад прысвяціць ураджаю максімум увагі, сказаў: «Сёлета патрабаванні да ўборкі будуць самыя жорсткія. І не толькі таму, што будзе цяжкая ўборка, але таму, што сёння ў свеце не хапае хлеба. Расея высахла, у Казахстане засуха, Еўропу – затапіла. Ужо сёння паступаюць велізарныя замовы на закупку збожжа. Будзе велізарны кошт. Вазьміце пад кантроль коштавы фактар».

Самае рэзкае падзенне ўраджая пшаніцы чакаецца ў Расеі. Па прагнозе Інстытута кан'юнктуры аграрнага рынку (ІКАР), ураджай пшаніцы ў Расеі можа скласці 49 млн супраць 61,7 млн т летась. Гэта будзе дваццаціадсоткавае падзенне, тады як на Украіне ўраджай знізіцца толькі на 15%. У Паволжы ўраджай загінуў амаль цалкам.

Апошнія навіны