BE RU EN

Асцярожна. ЦАД ізноў адключаецца

  • 29.07.2010, 11:27

РУП «Белтэлеком» апавяшчае пра чарговае правядзенне пазапланавых працаў у цэнтры апрацоўкі дадзеных 29 ліпеня.

Паводле запэўнівання дзяржканторы адключэнне электрасілкавання сервераў не плануецца, паведамляе Electroname.com.

З 0.00 да 1.00 у Міжнародным цэнтры камутацыі плануецца пераразмеркаванне нагрузак на пераключальных прыладах з пераключэннем КБС ЦАД. Праца будзе рабіцца з адключэннем ЦАД ад сеткі і пераводам яго ў рэжым працы ад акумулятарных батарэяў на час да 10 хвілінаў.

Навучаныя горкім досведам беларускія інтэрнэтчыкі павінны самастойна вырашыць, ці варта на ўсялякі выпадак выключыць серверы.

Нагадаем, з 1 ліпеня паводле Указа №60 усе беларускія суб'екты гаспадарання абавязаныя размяшчаць уласныя сайты толькі на беларускіх хостынг-пляцоўках. Любыя праблемы ў ЦАДах «Белтэлекама», які дамінуе на рынку хостынгу, аўтаматычна адбіваюцца на ўсім Байнэце.

Апошнія навіны