BE RU EN

The Rolling Stones адмовіліся сыходзіць на пенсію

  • 29.07.2010, 13:21

Гітарыст The Rolling Stones Роні Вуд абверг інфармацыю пра тое, што канцэртны тур 2011-2012 гадоў завершыць кар'еру гурта.

Крыніцай інфармацыі пра тое, што найбліжэйшы тур калектыва стане апошнім, стаў брытанскі таблоід The Sun. Выданне паведамляла, што прычынай такога рашэння стаў перш за ўсё ўзрост музыкаў - усім ім ужо за 60. Аднак Вуд заявіў, што «усе ўдзельнікі гурта сышліся на тым, што гэта не апошні раз», піша Lenta.ru.

У 2012 году The Rolling Stones адсвяткуюць 50-годдзе калектыва. За паўвекавую кар'еру гурт некалькі разоў ужо перарываў канцэртную дзейнасць. У прыватнасці, «Ролінгі» не арганізоўвалі канцэртныя туры ў перыяд з 1982 па 1989 год, але працягвалі выпускаць студыйныя альбомы.

Апошнім на сённяшні дзень студыйным альбомам The Rolling Stones з'яўляецца дыск «A Bigger Bang», выпушчаны ў 2005 годзе. У падтрымку кружэлкі быў арганізаваны двухгадовы сусветны тур, які доўжыўся са жніўня 2005 па жнівень 2007 года. У межах тура «Ролінгі» наведалі і Расею - іх шоў адбылося ў Санкт-Пецярбургу 28 ліпеня 2007 года.

Апошнія навіны