BE RU EN

У Менску экскаватар упаў на «Пежо» (Фота)

  • 29.07.2010, 14:47

Гэта здарылася каля дома №55/3 па вуліцы Філімонава сёння, 29 ліпеня.

Легкавы аўтамабіль быў прыпаркаваны ў двары жылога дома, каля якога вядзецца будаўніцтва новага будынка. Экскаватар паваліўся набак і стралой уціснуў дах легкавіка акурат па цэнтры салона, паведамляе interfax.by.

Прычыны здарэння ўдакладняюцца.

Апошнія навіны