Менскае «Дынама» прайграла «Макабі»
- 30.07.2010, 8:50
Футбалісты менскага «Дынама» з лікам 0:1 прайгралі ў Хайфе ізраільскаму «Макабі» ў першым матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы.
На 30-й хвіліне вызначыўся грузінскі нападаючы гаспадароў Уладзімір Двалішвілі, паведамляе БелаПАН.
Склад «Дынама» (дадзеныя сайта УЕФА): Гарбуноў, Драгун, Страхановіч (капітан), Чухлей (Леанарда, 80), Сазанкоў (Шкабара, 58), Кандраццеў, Пуціла, Рэкіш (Булойчык, 74), Мантаруп, Вераціла, Марахоўскі.
Сустрэча ў адказ пройдзе 5 жніўня ў Менску (пачатак у 19.00).