BE RU EN

Беларус Андрэй Краўчанка заваяваў бронзу на чэмпіянаце Еўропы

  • 30.07.2010, 9:48

У трэці працоўны дзень чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Барселоне беларуская зборная заваявала трэцюю ўзнагароду.

Познім вечарам 29 ліпеня ўладальнікам бронзавага медалю стаў наш дзесяціборац Андрэй Краўчанка. У суме дзесяці відаў спаборніцкай праграмы срэбны прызёр Алімпіяды-2008 набраў 8370 балаў і заняў трэцяе месца. Чэмпіёнам кантынента стаў французскі шматборац Раман Барас - 8453 балы, срэбра дасталася галандцу Элька Сінціколаса - 8436 балаў. Яшчэ адзін беларускі дзесяціборац Эдуард Міхан набраў 7999 балаў і заняў 8-е месца ў выніковым пратаколе спаборніцтваў, паведамляе БелТА.

Такім чынам, у актыве беларускіх лёгкаатлетаў цяпер тры ўзнагароды. Акрамя бронзы Краўчанкі яшчэ два медалі заваявалі нашыя штурхальніцы ядра - золата ў Надзеі Астапчук і срэбра ў Наталлі Міхневіч. У агульнакамандным медальным заліку Беларусь займае 5-е месца, а лідыруе тут каманда Расеі, у якой 9 узнагародаў - па тры золата, срэбра і бронзы.

Апошнія навіны