Актывіста «Маладога Фронту» адправілі служыць у спецназ
- 30.07.2010, 12:44
Адзін маладафронтавец прыйшоў з арміі, другі – сыходзіць.
30 ліпеня старшыню Магілёўскага «Маладога фронту» Станіслава Рамановіча адправілі служыць у частку спецыяльнага прызначэння пад Менскам. Хлопец нядаўна перанёс аперацыю на руцэ, але ваенкамат не даў адтэрміноўку.
Праз некалькі тыдняў Рамановіч будзе прымаць прысягу. Раней ён вучыўся ў вну, быў адлічаны па палітычных матывах, але з фармулёўкай «за акадэмічную непаспяховасць» і страціў магчымасць атрымання адтэрміноўкі падчас навучання.
Нядаўна хлопец, як паведамляе прэс-служба МФ, перанёс аперацыю на правай руцэ - у яго была гігрома. Медыкі кажуць, што гэта дае адтэрміноўку на тэрмін ад трох да шасці месяцаў - забароненыя фізічныя нагрузкі, таму што пухліна можа з'явіцца зноў.