У выходныя вернецца спякота
- 30.07.2010, 13:52
Па прагнозах Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 31 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць.
Пераважна без ападкаў, толькі па паўночным захадзе месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер уначы слабы, удзень паўднёвы, паўднёва-усходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы 10—17°С, удзень 25—32°С, паведамляе БелаПАН.
У Менску 31 ліпеня пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер уначы слабы, удзень паўднёвы, паўднёва-усходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ўначы 15—17°C, удзень 28—30°C.
У наступныя двое сутак, 1—2 жніўня, сіноптыкі прагназуюць па рэспубліцы пераменную воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвай чвэрці 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы 13—20°С, удзень 28—34°С, па паўднёвым усходзе месцамі да 35°С.
У Менску 1 жніўня пераменная воблачнасць. Уначы без істотных ападкаў, удзень магчымы кароткачасовы дождж. Вецер паўднёвай чвэрці 3—8 м/с. Тэмпература паветра ўначы 16—18°C, удзень 30—32°C.