BE RU EN

Камароўскі перамог на выбарах прэзідэнта Польшчы (Абноўлена)

  • 4.07.2010, 22:27

Пра перамогу спікера Сейма Польшчы Браніслава Камароўскага сведчаць дадзеныя польскага выбаркама і еxit poll.

Кандыдат у прэзідэнты ад кіруючай партыі «Грамадзянская платформа», спікер Сейма Браніслаў Камароўскі перамагае на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Дзяржаўнай выбарчай камісіі Польшчы (ДВК) Стэфан Яварскі.

Паводле звестак ДВК, апрацаваныя дадзеныя з 95,01% выбарчых участкаў, за Браніслава Камароўскага прагаласавалі 52,63% выбаршчыкаў, за лідэра партыі «Права і справядлівасць» Яраслава Качыньскага - 47,37%.

У абсалютных лічбах за Камароўскага прагаласавалі 8,343768 мільёна выбаршчыкаў, за Качыньскага - 7,510735 мільёна выбаршчыкаў.

Яўка на выбары склала 55,29%.

Выбаркамы працягваюць падлік галасоў, аддадзеных за кандыдатаў у прэзідэнты, што засталіся. Як чакаецца, ДВК Польшчы афіцыйна падвядзе вынікі галасавання арыентыровачна апоўдні ў панядзелак.

Спікер Сейма Польшчы перамагае на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах і па дадзеных еxit poll. Паводле дадзеных еxit poll даследчага цэнтра TNS OBOP, за Браніслава Камароўскага, які з'яўляецца кандыдатам ад ліберальнай партыі «Грамадзянская платформа», прагаласавалі 53,1% выбаршчыкаў, за другога кандыдата - лідэра партыі «Права і справядлівасць» Яраслава Качыньскага - 46,9%, паведамляеРІА «Новости».

Даследчы цэнтр MillwardBrown SMG/KRC апублікаваў дадзеныя еxit poll, паводле якіх за Камароўскага прагаласавалі 51,09% выбаршчыкаў, за Качыньскага - 48,91%.

Згодна з дадзенымі еxit poll даследчага інстытута Homo Homini, за Камароўскага прагаласавалі 51,1% выбарнікаў, за Качыньскага - 48,9%.

Лідэр польскай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі павіншаваў свайго суперніка Браніслава Камароўскага з перамогай, паведамляюць польскія СМІ.

«Я павінен пачаць з таго, што патрабуе добрая традыцыя - віншую Браніслава Камароўскага», - сказаў Качыньскі на вечарыне ў сваім выбарчым штабе.

«Хачу падзякаваць усім, хто ўдзельнічаў у гэтых выбарах, але перш за ўсё тым, хто мяне падтрымаў», - заявіў ён.

У авіякатастрофе пад Смаленскам 10 красавіка трагічна загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, пасля чаго, у адпаведнасці з канстытуцыяй краіны, паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы аўтаматычна перайшлі да спікера ніжняй палаты парламента Камароўскага. Паводле дзеючага заканадаўства, ён прызначыў датэрміновыя выбары кіраўніка дзяржавы на 20 чэрвеня. У нядзелю ў Польшчы праходзіць другі тур выбараў.

Апошнія навіны