На наведнікаў vialejka.org завялі дзве крымінальныя справы?
- 5.07.2010, 12:04
Сайт vialejka.org спыніў сваю працу з-за ўзбуджэння крымінальнай справы за паклёп і абразу.
Такое паведамленне размешчанае на галоўнай старонцы рэсурсу. «Другая крымінальная справа знаходзіцца на этапе расследавання. Зараз сіламі МУС вядзецца пошук адміністратараў сайта», паведамляюць уладальнікі рэгіянальнага сайта, перадае Electroname.com.
У якасці сведкі ў міліцыю выклікалі аднаго з наведнікаў сайта Мікалая Суслу. Пра гэта паведамляе газета «Наша Ніва». У яго на экспертызу забралі асабісты кампутар, мяркуючы, што ён з'яўляецца адміністратарам сайта. Мікалай паведаміў, што заведзеная крымінальная справа за паклёп на дырэктарку СШ №1 Вілейкі. Адзін з каментатараў малюнка, размешчанага на сайце, пакінуў запіс, у якім угледзелі паклёп і абразу жанчыны.
Другая справа, па словах Суслы, знаходзіцца на стадыі збору матэрыялаў.