BE RU EN

Азаранка заняла 18-е месца сусветнага рэйтынгу

  • 5.07.2010, 12:18

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка апусцілася на сем пазіцый у сусветным рэйтынгу.

У ліпеньскім рэйтынгу WTA, апублікаваным сёння, наша суайчынніца займае 18-е месца, паведамляе БелТА.

Перад Уімблдонскім турнірам Вікторыя Азаранка займала 11-е месца, але няўдалая гульня на травяных кортах Лондана, дзе яна прайграла ў 3-м раўндзе, адкінула яе ў канец першай дваццаткі. Вышэйшым месцам у сусветным табелю аб рангах для Вікторыі была 6-я пазіцыя, на якую яна паднялася ў канцы кастрычніка 2009 года.

Астатнія беларускія тэнісісткі займаюць наступныя месцы: Вольга Гаварцова - 40 (папярэдняе месца - 38), Анастасія Якімава - 131 (142), Ірына Кур'яновіч - 171 (166), Дар'я Кустава - 172 (157), Кацярына Дзегалевіч - 175 (187), Таццяна Пучак - 319 (319).

Узначальвае спіс лепшых тэнісістак планеты амерыканка Серэна Уільямс, якая ў мінулую суботу другі раз запар выйграла Уімблдон.

Мужчынскі рэйтынг таксама ўзначальвае пераможца Уімблдонскага турніру іспанец Рафаэль Надаль. Лепшы з беларускіх тэнісістаў Уладзімір Ігнацік знаходзіцца на 188-м месцы. У парным рэйтынгу Максім Мірны займае 11-ю пазіцыю.

Апошнія навіны