BE RU EN

Лена Мэер-Ландрут адмовілася ўдзельнічаць у «Славянскім базары»

  • 5.07.2010, 17:49

Пераможца «Эўрабачання» адмовілася ехаць у Беларусь.

Каля 82% білетаў на канцэрты фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» ужо набытыя. Афіцыйнае адкрыццё фестывалю адбудзецца 9 ліпеня, працягвацца фестываль будзе да 15 ліпеня, перадае БелаПАН.

Па словах першага намесніка міністра культуры Беларусі Уладзіміра Карачэўскага, найбольшым попытам у гледачоў карыстаецца канцэрт адкрыцця фестывалю, а таксама сольныя канцэрты Дзмітрыя Хварастоўскага, Юрыя Антонава, Стаса Міхайлава. Карачэўскі заўважыў, што «складаней за ўсё прадаць квіткі на конкурсныя дні» - конкурс маладых выканаўцаў.

Што тычыцца зорак, то, па яго словах, арганізатарам не ўдалося запрасіць у Віцебск толькі пераможцу «Эўрабачання» гэтага года - нямецкую выканаўцу Лену. Усе астатнія музыканты, з якімі вяліся перамовы аб удзеле ў фестывалі, выступяць на «Славянскім базары».

У Віцебск прыедуць такія выканаўцы, як Томас Андэрс, Тота Кутуньё, Юрый Антонаў, Мікалай Баскаў, Райманд Паўлс, Алена Ваенга, Валерыя, Дзіма Білан, Ларыса Доліна, Аляксандр Сяроў, Кім Брэйтбург, Жасмін і іншыя.

Апошнія навіны