Малдаўскія акадэмікі прызналі дакладнасць савецкай акупацыі
- 8.07.2010, 9:59
Акадэмія навук Малдовы палічыла правамерным абвяшчэнне 28 чэрвеня Днём савецкай акупацыі.
Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі акадэмік Андрэй Ешану, які ўзначальвае камісію па вывучэнні гэтага пытання, перадае Lenta.ru.
Па словах Ешану, архіўныя дакументы і даследаванні навукоўцаў даказваюць, што 28 чэрвеня 1940 года стала пачаткам савецкай акупацыі Бесарабіі і Паўночнай Букавіны. Акадэмік адзначыў, што першапачаткова выступаў супраць стварэння спецыяльнай камісіі, паколькі не лічыў патрэбным даказваць гэта сцвярджэнне. «Для мяне відавочна, што існуе адна гістарычная праўда», - сказаў Ешану.
Навуковец дадаў, што часоваму прэзідэнту Малдовы Міхаю Гімпу трэба было пракансультавацца з даследчыкамі да падпісання ўказу аб ўвядзенні новай памятнай даты, што дазволіла б яму спаслацца на аўтарытэтны пункт гледжання і пазбегнуць рознагалоссяў, якія ўзніклі ў грамадстве.
Указ аб ўвядзенні Дня савецкай акупацыі быў падпісаны Гімпу 24 чэрвеня 2010 года. Гэты крок выклікаў крытыку з боку расейскага МЗСа, а таксама малдаўскіх камуністаў. У сувязі з увядзеннем памятнай даты партыі пагражае забарона на дзейнасць і выкарыстанне камуністычнай сімволікі. Праціўнікі памятнай даты лічаць увод савецкіх войскаў у Малдавію не пачаткам акупацыі, а датай вызвалення краіны.
Камуністы ўжо абскардзілі ўказ прэзідэнта. Яны настойваюць на тым, што ў паўнамоцтвы Гімпу не ўваходзіла ўвядзенне памятнай даты. Пададзены апазіцыяй пазоў яшчэ не разгледжаны.