Вязень Андрэй Бандарэнка спыніў галадоўку
- 8.07.2010, 11:12
Пра гэта паведаміў адвакат Зміцер Лаеўскі, які бачыўся з Андрэем Бандарэнкам 6 ліпеня ў Бабруйскай калоніі.
«Ён сказаў, што часова прыпыніць галадоўку 7 ліпеня. Часткова гэта звязана са станам здароўя і з тым, што нашыя скаргі прынятыя і зараз трэба чакаць рашэння па іх. Андрэй яшчэ раз падкрэсліў, што ў яго няма прэтэнзіяў да адміністрацыі калоніі, а гэта была галадоўка пратэсту супраць асуджэння, якое ён лічыць незаконным. Мой падабаронны папярэдзіў, што адновіць галадоўку, калі яго не апраўдаюць», — паведаміў адвакат Лаеўскі «Радыё Свабода».
Андрэй Бандарэнка галадаў з 15 чэрвеня і за гэты час схуднеў больш чым на 7 кіляграмаў. У лютым прадпрымальніка, сябра АГП Бандарэнку Першамайскі суд Менску асудзіў на 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці паводле абвінавачання ў крадзяжы грошай шляхам махлярства. Андрэй Бандарэнка віны не прызнае і кажа пра помсту за свой удзел у парламэнцкіх выбарах.