BE RU EN

БРСМ патрабуюць прыцягнуць да адказнасці за акцыю супраць НТВ

  • 8.07.2010, 12:43

«Малады фронт» просіць Менгарвыканкам патлумачыць, на якой падставе актывісты БРСМ правялі вулічную акцыю супраць тэлеканала НТВ.

Як паведаміў БелаПАН кіраўнік «Маладога фронта» Зміцер Дашкевіч, адпаведны зварот быў накіраваны 8 ліпеня ў Менгарвыканкам.

У «Маладым фронце» звязваюць правядзенне БРСМ гэтай акцыі з паказам 4 ліпеня на канале НТВ у праграме «Надзвычайнае здарэнне» дакументальнага фільма «Хросны бацька». «Малады фронт» звяртае ўвагу, што акцыя БРСМ адбылася ўсяго праз двое сутак пасля паказу НТВ гэтага фільма.

«Агульнавядома, што, па заканадаўстве Беларусі, заяўкі на масавую акцыю ці пікет павінны падавацца за 15 дзён да яе правядзення. Фільм «Хросны бацька» быў паказаны 4 ліпеня. Таму трэба быць экстрасэнсам ці празорцам, каб прадбачыць з'яўленне гэтага фільма: загадзя падаць на пікет заяўку за 10 дзён да выхаду фільма, атрымаць дазвол на правядзенне акцыі. У наяўнасці парушэнне беларускага заканадаўства: ці дазвол на правядзенне акцыі быў дадзены незаконна, ці акцыя ўсёткі не была санкцыянаваная», — сказаў Дашкевіч.

Ініцыятары звароту патрабуюць прыцягнуць удзельнікаў і арганізатараў пікету супраць НТВ да адказнасці.

Апошнія навіны