BE RU EN

«Белтэлекам»: Сайт «Віцебскага кур'ера» адключаны па ініцыятыве заказчыка

  • 8.07.2010, 14:34

Спыненне здзяйснення паслуг «Віцебскаму кур'еру» па размяшчэнні інтэрнэт-сайта мае выключна гаспадарчыя матывы, адзначаюць у «Белтэлекаме».

Пра гэта БелаПАН заявілі ў групе па інфармацыі і камунікацыі РУП «Белтэлекам».

6 ліпеня ў сродках масавай інфармацыі з'явілася паведамленне пра блакаванне сайта газеты «Віцебскі кур'ер». Па словах Вольгі Карач, аднаго з акцыянераў ЗАТ «Выдавецкі дом «Віцебскі кур'ер», сайт нібыта заблакаваны ў сувязі з тым, што «не была пададзеная заяўка на рэгістрацыю па ідэалагічных прычынах».

У адказ на гэтую заяву РУП «Белтэлекам» афіцыйна паведамляе, што ў адрас кампаніі 30 чэрвеня 2010 паступіла апавяшчэнне ЗАТ «Выдавецкі дом «Віцебскі кур'ер» аб скасаванні дамовы на аказанне паслуг электрасувязі і ўсіх прыдаткаў да яго з Віцебскім філіялам «Белтэлекама» з 5 ліпені 2010 года ў сувязі з рашэннем агульнага сходу акцыянераў ЗАТ «Выдавецкі дом «Віцебскі кур'ер»

У сувязі з гэтым «Белтэлекам» звяртае ўвагу на тое, што спыненне дамоўных адносінаў з Віцебскім філіялам РУП «Белтэлекам» мае выключна гаспадарчыя матывы і здзейснены па ініцыятыве заказчыка.

Апошнія навіны