BE RU EN

З-за адключэння электрычнасці на «Белтэлекаме» не працуе сайт «Акавіты»

  • 8.07.2010, 15:25

У знакамітага сайта сапсавалася база дадзеных.

Пасля планавага адключэння электрычнасці ў дата-цэнтры «Белтэлекама» не працуе сайт«Акавіта». З-за адключэння сапсавалася база дадзеных на серверы, і цяпер яе аднаўляюць, кажа дырэктар праекта Фёдар Караленка.

«Падчас адключэння сервера не камандай, а вышмогваннем шнура сілкавання не завяршаюцца станоўча працэсы. Калі база дадзеных адключаецца не звычайным шляхам, адбываюцца такія збоі, і цяпер трэба яе аднаўляць. Часам аднавіць усё цалкам не атрымліваецца. Яны, груба кажучы, проста вырвалі вілку з разеткі», паведаміў Караленка «Еўрарадыё».

Праблемы ў «Акавіты» з'явіліся, нягледзячы на тое, што «Белтэлекам» папярэджваў аб адключэнні. Нагадаем, у ноч на 6 і 8 ліпеня «Белтэлекам» планаваў адключэнне сервераў у дата-цэнтрах, з-за чаго некаторыя беларускія рэсурсы былі недаступныя ад 0 да 6 раніцы.

Апошнія навіны