BE RU EN

Мінздароўя ініцыюе забарону на продаж алкаголю асобам да 21 года

  • 9.07.2010, 14:53

Праект гэтага дакумента зараз знаходзіцца на разглядзе.

Мінздароўя Беларусі лічыць мэтазгодным увесці забарону на продаж алкаголю асобам да 21 года. «Мы выступаем з ініцыятывай павялічыць узрост, калі можна купляць алкаголь, да 21 года. Праект гэтага дакумента зараз знаходзіцца на разглядзе, і, я думаю, будзе прыняты», - паведаміў галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Аляксей Аляксандраў, перадае БелТА.

Акрамя таго, Мінздароўя ініцыюе ўсталяванне абмежавання ці забароны на рэкламу піва і слабаалкагольных напояў. «Мы лічым, што, калі нават такая рэклама не будзе забароненая цалкам, але максімальна абмежаваная, гэта ўжо дасць станоўчы эфект», - сказаў галоўны нарколаг.

Апошнія навіны