Даражэе бульба і бензін
- 12.08.2010, 9:12
Нацыянальны статкамітэт апублікаваў афіцыйныя параўнальныя дадзеныя аб зменах коштаў у Беларусі.
У 1-ым паўгоддзі 2010 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009-га бульба падаражэла на 35,2%, цукар – на 29,5%, бензін -- на 21,5%, паведамляе АФН.
У цэлым афіцыйны індэкс спажывецкіх коштаў за справаздачны перыяд склаў 106,6%. Крыху вышэй індэкс коштаў па харчовых таварах – 107,0%. Па нехарчовых гэты паказчык склаў 107,4%, па паслугах – 104,6%.
Акрамя пазначаных вышэй групаў тавараў таксама істотна ў кошце за апошні год вырасла гародніна (прырост у параўнанні з 1-м паўгоддзем 2009 года склаў 19,3% і гэта пры тым, што на садавіну індэкс змяніўся толькі на 1,3%), сметанковае масла (15,1%), гарбату (11,6%), алкагольныя напоі (10,2%).
З тавараў нехарчовай групы найбольш заўважна даражэлі медыкаменты (15,7%), пісьмовыя прылады (13,6%) і парфумерна-касметычныя тавары (10,0%).
З паслугаў насельніцтву выраслі ў кошце тэатры (16,4%), гарадскія пасажырскія перавозкі (14,2%), паслугі дашкольны ўстановаў (10,9%), пабытавыя паслугі (10,5%) і наведванні санаторна-аздараўленчых установаў (10,4%).