BE RU EN

Дыктатар панікуе: для яго аховы паднялі вайскоўцаў

  • 13.08.2010, 17:28

Траса Менск-Барысаў была перакрытая, людзей прымушалі з'язджаць з дарогі ў найбліжэйшыя вёскі.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач, які 13 жніўня, каля 17 гадзін накіроўваўся на аўтамабілі з Менска ў Барысаў. Паводле яго словаў, на кожным прыпынку ўздоўж шляху яго руху стаялі супрацоўнікі спецслужбаў у цывільным з рацыямі, на скрыжаваннях – супрацоўнікі ДАІ, а ў лесе знаходзіліся салдаты. Высвятлілася, што па гэтай трасе павінен быў праехаць картэж Аляксандра Лукашэнкі, які сёння наведвае з працоўным візітам Менскую вобласць.

Самае абуральнае, што пры набліжэнні картэжа ўсе аўтамабілі, аўтобусы, маршрутныя таксі былі не проста прыбраныя з дарогі, а адпраўленыя ў найбліжэйшыя вёскі. Наш чытач апынуўся ў вёсцы Барсукі пад Жодзіна разам з дзесяткамі іншых абураных кіроўцаў.

«Гэта ж якая параноя і страх у чалавека!», - адзначыў чытач charter97.org.

Апошнія навіны